На сувязі – рэдакцыя
Нумар - №68-69 Рубрыка - На сувязі – рэдакцыя
12.04.2011
Пенсіянеры вёскі Слабодка Цеснаўскога сельсавета звярнуліся з просьбай, каб ім абсталявалі аўтобусны прыпынак. Цяпер у чаканні аўтобуса ці аўталаўкі ім даводзіцца стаяць пад адкрытым небам ці сядзець на фундаменце будынка былога магазіна, што для іх ужо цяжка з-за шаноўнага ўзросту.
Рэдакцыя атрымала рэагаванні.
Старшыня праўлення райспажыўтаварыства Віктар Галаўко паведамляе на зварот стаўбчан, што іх просьба аб рамонце магазіна № 19 у Стоўбцах ля былога малочнага завода разгледжана на ведамаснай нарадзе. Праўленне райспажыўтаварыства ўключыла рамонт гэтага магазіна ў план 2012 года, таму што цяпер ведамасная будаўнічая брыгада выконвае тэрміновыя работы па капітальным рамонце двух іншых аб'ектаў гандлю.
Начальнік раённага вузла электрычнай сувязі М. І. Касабуцкі паведамляе, што ў Наваколасаве праваднога вяшчання няма. Даная паслуга не прадастаўляецца з-за таго, што прынята рашэнне аб паступовай рэарганізацыі сеткі радыёвяшчання з заменай праваднога радыё на эфірнае. З пасёлка Коласава заявак у бюро рамонту не паступала.






