мобильная версия
Прамень

Прыстанька

Нумар - №70-72    Рубрыка - Стаўбцоўшчына – родны край

17.04.2011

Фотография 1

Менавіта занёманскую лугавіну каля Стоўбцаў, аздобленую люстэркамі  талай вады, аблюбоўваюць штогод у красавіцкую пару для свайго адпачынку шэрыя пералётныя гусі. Дзясяткі крылатых касякоў, збітых у адзін шумны, ройны клубок, запоўнілі зялёнае ўлонне. Сваім гучным гогатам птахі напамінаюць гараджанам, што ў разгары чарговая вясна -  пара абуджэння і абновы.

Чымсьці ж прыцягвае іх гэта месца. Відаць, цішынёй, маладой зялёнай  пораслю, што жвава пацягнулася ўвысь пад лагодным сонцам. Можна ўдосталь падсілкавацца, набрацца сіл перад чарговым пералётам да даволі далёкай Зямлі Франца Іосіфа, што за Палярным кругам. Туды гусі бяруць  нязменны кірунак, каб у далечыні ад цывілізацыі і неспакою адгняздзіцца, выседзець і выпеставаць маленькіх гусянят. А ўвосень усе разам возьмуць міграцыйны кірунак на поўдзень. Зноў жа, магчыма, з адпачынкам на стаўбцоўскай прыроднай прыстаньцы. Усё ў прыродзе паўторыцца зноў і зноў.

Васіль ЗЯНЬКО