Галерэя партрэтаў
Нумар - №73-74 Рубрыка - Памяць
19.04.2011
Раённы ваенны камісарыят распачаў такую добрую справу - збірае інфармацыю аб усіх ваенных камісарах, якія служылі ў Стоўбцах. Сённяшні ваенкам Вячаслаў Воранаў - пятнаццаты. Першым быў Мікалай Ампілаў, які служыў у 1944-46 гадах. Некаторыя з ваенкамаў былі франтавікамі, як Яўгеній Кажамячанка, кавалер ордэна Чырвонай Зоркі і баявых медалёў. Ён быў на пасадзе ваенкама ў Стоўбцах з 1961 па 1968 год.
Ці трэба гаварыць, як няпроста цяпер аднавіць інфармацыю, знайсці фотаздымкі. Таму ваенкамат звярнуўся з запытамі ў ваенны архіў, каб сабраць больш дакладную і поўную інфармацыю аб ваенных камісарах. У галерэі партрэтаў застаецца яшчэ шэсць незапоўненых рамак.






