9 мая - Дзень Перамогі
Нумар - №84-87 Рубрыка - Памяць
06.05.2011



Дарагія ветэраны!
Паважаныя жыхары Мінскай вобласці!
Ад імя Мінскага абласнога выканаўчага камітэта і сябе асабіста шчыра віншую вас з адным з самых галоўных свят беларускага народа - Днём Вялікай Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі!
Для кожнага з нас дзень 9 Мая з'яўляецца яркім і вечным увасабленнем гераічнага мінулага беларускага народа ў барацьбе за свабоду і незалежнасць нашай Айчыны, сімвалам гераізму і бяпрыкладнай мужнасці, воінскай доблесці і патрыятызму, надзеі і аптымізму для будучых пакаленняў.
Дарагія ветэраны! Прыміце шчырыя словы ўдзячнасці за ваш уклад у Перамогу над ворагам, за сённяшні светлы і мірны дзень, які падарылі нам. Жыццё кожнага з вас з'яўляецца яскравым прыкладам беззапаветнай любові і адданасці Айчыне, узорам для пераймання падрастаючаму пакаленню. Запэўніваю вас, што гэта не проста прыгожыя словы на ваш адрас з нагоды свята. Наша рэспубліка ўпэўнена ідзе па шляху дэмакратычных пераўтварэнняў, будаўніцтва прававой сацыяльнай дзяржавы, штогод памнажаючы свае дасягненні ва ўсіх сферах жыцця. Менавіта вы, паважаныя ветэраны, у 1945 годзе заклалі аснову дня сённяшняга роднай Беларусі, яе палітычнай і сацыяльна-эканамічнай магутнасці, а мы, жыхары Міншчыны, робім сёння ўсё для таго, каб наша краіна стала яшчэ больш моцнай, багатай і працвітаючай.
У гэты знамянальны дзень жадаю ўсім жыхарам Мінскай вобласці моцнага здароўя, поспехаў ва ўсіх справах, упэўненасці ў мірным заўтрашнім дні. Асаблівыя словы ўдзячнасці вам, дарагія нашы ветэраны, абаронцы Айчыны, за вашу ратную і мірную працу! Жадаю вам моцнага здароўя, доўгіх шчаслівых дзён жыцця ў акружэнні родных і блізкіх, міру і любові вашым дзецям, унукам і праўнукам.






