мобильная версия
Прамень

Ад маладых – цяпло павагі

Нумар - №84-87    Рубрыка - Памяць

06.05.2011

У адукацыйных установах раёна ажыццяўляецца праграма па правядзенні святкавання 9 Мая. Клопат педагогаў і вучняў - не пакінуць ветэранаў вайны  без увагі.

Шчыра папрацавалі школьнікі на добраўпарадкаванні помнікаў, воінскіх пахаванняў. І шэфская дапамога - традыцыйная і пачэсная справа маладых.

Як заўсёды, да Дня Перамогі ў школах праводзяцца конкурсы творчых работ, малюнкаў. І рыхтуюцца святочныя канцэрты, сустрэчы, на якіх самыя дарагія госці - ветэраны вайны і працы.

А ў святочны дзень рабяты будуць несці ганаровую варту на плошчы Бессмяротнасці, ля помнікаў і мемарыялаў у аграгарадках і вёсках раёна.

Пр