Пазваніце аднапалчаніну
Нумар - №84-87 Рубрыка - Памяць
06.05.2011
Удзельнікі вайны могуць бясплатна павіншаваць па тэлефоне з Днём Перамогі сваіх аднапалчан.
Як адзначаюць у раённым вузле электрычнай сувязі, святочная акцыя распачнецца 7 мая ў 00.00 і будзе доўжыцца да 24.00 9 мая. Бясплатныя размовы ўнутры рэспублікі будуць прадастаўляцца аўтаматычным спосабам або з дапамогай тэлефаніста з дамашняга тэлефона, абанентам якога з'яўляецца ўдзельнік вайны. Таксама была зроблена адрасная рассылка сэрвісных тэлефонных картаў наміналам 16000 тарыфных адзінак, па якой удзельнікі вайны змогуць зрабіць бясплатны званок не толькі ў перыяд дзеяння акцыі, а ў любы зручны для іх час, прычым у любую кропку свету. Дадатковую інфармацыю аб акцыі можна атрымаць па тэлефонах: 153, 130 і 176.






