Каб напаіць вадой мікрараён
Нумар - №93-95 Рубрыка - Стаўбцоўшчына – родны край
20.05.2011
У сувязі з тым, што райцэнтр наш разбудоўваецца, востра стаіць пытанне рэканструкцыі водазабора "Альхоўка".
Прапановы аб запуску другой чаргі водазабора (трох дадатковых свідравін) унесены ў праект праграмы "Чыстая вада". "Па папярэдняй ацэнцы, на гэта патрэбна не менш за 2 мільярды рублёў", - адзначыў намеснік дырэктара па водаканалізацыйнай гаспадарцы Стаўбцоўскага аб'яднання камунальных службаў Аляксей Пяцігор.
Каб напаіць пітной вадой новы шматпавярховы мікрараён Стоўбцаў, дзеючых магчымасцей "Альхоўкі" не хапае. Першая чарга водазабора была здадзена ў эксплуатацыю 21 год таму. Чатыры свідравіны выдаюць у суткі 6 тысяч м3 вады, пры тым, што сутачная патрэбнасць складае сёння ўжо 8 тысяч м3.






