мобильная версия
Прамень

На сувязі – рэдакцыя

Нумар - №96-97    Рубрыка - На сувязі – рэдакцыя

24.05.2011

Жыхары вёскі Старына патэлефанавалі з просьбай, каб абсталявалі для іх аўтобусны прыпынак.

На такое ж пытанне жыхароў вёскі Слабодка Цеснаўскога сельсавета нам даслаў рэагаванне начальнік філіяла КУП "Мінскаблдарбуд" - "ДРБУ №135 В. І. Дзямянка:  "У сувязі з нізкім пасажырапатокам у в. Слабодка і дэфіцытам грашовых сродкаў на бягучы і капітальны рамонты мясцовых аўтамабільных дарог устаноўка аўтапавільёна ў Слабодцы ў 2011-2013 гадах не плануецца".

Рэдакцыя атрымала адказ намесніка старшыні райвыканкама В. А. Францкевіча на калектыўны зварот жыхароў вуліцы Ленінскай: "Разгледзеўшы зварот гр. А. А. Мачонай і іншых жыхароў Стоўбцаў, якія пражываюць па вул. Ленінскай (дамы №№ 79, 81) і Свярдлова (дамы № 39, 23), паведамляем, што на тэрыторыі райцэнтра, указанай у звароце, праектуецца будаўніцтва 24-кватэрнага сацыяльнага жылога дома для дзяцей-сірот і дзяцей, што засталіся без апекі бацькоў, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Праведзенымі абследаванямі ўстаноўлена, што будаўніцтва жылога дома не ўшчамляе інтарэсаў жыхароў прылеглых дамоў, а запланаваныя работы па добраўпарадкаванні прыдомавай тэрыторыі дазволяць вырашыць, у тым ліку, і пытанні, паднятыя ў звароце жыльцоў".

Пр