Падарунак – пуцёўка ў Італію
Нумар - №96-97 Рубрыка - Сям’я
24.05.2011
Абласное свята "Шматдзетная сям'я", якое прайшло ў Сеніцы, было прыўрочана да Дня сям'і, што адзначаецца 15 мая. Па традыцыі на ўрачыстасці ўручаліся ордэны Маці жанчынам, якія нарадзілі і выхоўваюць пяцярых дзяцей. Такой высокай дзяржаўнай узнагароды на гэты раз былі ўдастоены жыхаркі нашага раёна: Алена Якоўчык з Дзераўной, Ванда Дудак са Старыны і Яніна Шашко са Старога Свержаня.
У гэты ж дзень прайшоў і конкурс сярод шматдзетных сем'яў. Стаўбцоўшчыну прадстаўляла сям'я Уладзіміра і Алены Якоўчыкаў. Уладзімір Уладзіміравіч працуе механізатарам у аграбудфірме "ПМК-74 - Налібакі", Алена Мікалаеўна -памочнікам выхавацеля ў Дзераўнянскім дзіцячым садзе. У іх сям'і выхоўваюцца пяцёра дзяцей - трое школьнікаў і двое дашкольнікаў. Гэта сям'я ў конкурсе была адзначана ў намінацыі "Таленавітыя дзеці". Дзеці пісалі сачыненне і малявалі. Малюнак другакласніцы Дзіяны Якоўчык настолькі спабадаўся журы, што яна была ўзнагароджана пуцёўкай на адпачынак у Італію. Такую радасць даставіў дабрачынны фонд "Медыцына і Чарнобыль".






