мобильная версия
Прамень

Сустрэчы ў калектывах

Нумар - №96-97    Рубрыка - Да дня інфармавання

24.05.2011

У  Наваколасаўскім цэнтры культуры прайшоў адзіны дзень інфармавання з удзелам начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёра А. Н. Гуры. На сходзе прысутнічалі ваеннаслужачыя і грамадзянскі персанал. Сход быў прысвечаны абмеркаванню "Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Парламенту і беларускаму народу".

У Дні інфармавання прынялі таксама ўдзел начальнік упраўлення ракетна-артылерыйскага ўзбраення палкоўнік В. К. Баранаў, начальнік 25 арсенала палкоўнік В. А. Нікіцін.

Пасля правядзення сустрэчы памочнік міністра абароны па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных Сілах А. Н. Гура разам з ваенным камісарам В. Г. Воранавым выступілі перад калектывам філіяла Мінскага маторнага завода.

Юрый ЛАПКОЎСКІ, намеснік начальніка 25 арсенала па ідэалагічнай рабоце