Сесія раённага Савета дэпутатаў
Нумар - №98-100 Рубрыка - З сесіі райсавета
31.05.2011
На мінулым тыдні адбылася сесія раённага Савета дэпутатаў ХХVІ склікання.
Дэпутаты і ўсе запрошаныя на сесію заслухалі інфармацыю начальніка Стаўбцоўскага РАНС В. В. Ілюшына аб мерах па абароне насельніцтва і тэрыторыі раёна ад пажараў і іншых надзвычайных сітуацый і аб дадатковых мерах, накіраваных на павышэнне ўзроўню пажарнай бяспекі.
Валерый Валянцінавіч падрабязна ахарактарызаваў стан спраў у раёне ў 2010 годзе і за першы квартал 2011 года. Было адзначана, што за 4 месяцы 2011 года ў раёне адбыліся 24 пажары, а за 4 месяцы 2010 года - 27 пажараў. Для папярэджвання пажараў у домаўладаннях малазабяспечаных катэгорый грамадзян за бюджэтныя сродкі ўстаноўлены 94 аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, адрамантаваны 8 печаў, дзве электраправодкі. Яшчэ не абсталяваны аўтаматычнай пажарнай сігналізацыяй пяць дамоў культуры, 8 дзіцячых дашкольных устаноў. Не ў дастатковай меры працуюць сельскія аглядавыя камісіі. Некаторыя сельвыканкамы не прыступілі да выканання мерапрыемстваў па забеспячэнні супрацьпажарным водазабеспячэннем населеных пунктаў з колькасцю жыхароў больш за 150 чалавек згодна з планам 2010 года.
Улічваючы, што ёсць праблемныя пытанні ў арганізацыі работы па забеспячэнні пажарнай бяспекі, амаль усе прадпрыемствы, арганізацыі, структурныя падраздзяленні райвыканкама атрымалі канкрэтныя даручэнні.
У абмеркаванні данага пытання на сесіі райсавета прынялі ўдзел дэпутат райсавета, дырэктар гімназіі № 1 г. Стоўбцы В. А. Курак, старшыня Вішнявецкага сельвыканкама Н. І. Гурыновіч, старшыня Залужскага сельвыканкама А. А. Драбовіч.
У рабоце сесіі прынялі ўдзел старшыня раённага выканаўчага камітэта У. Т. Місько, дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў А. П. Хішчанка, начальнік Мінскага абласнога ўпраўлення МНС В. А. Сцепаненка.






