мобильная версия
Прамень

Грузавік "павяло"

Нумар - №106-107    Рубрыка - Ахова правапарадку

07.06.2011

Фотография 1
Фотография 2

Дарога - непрадказальная. А калі на ажыўленай аўтамагістралі аказаўся няўважлівы вадзіцель?.. 

Што з гэтага бывае, неспадзявана давялося пабачыць на ўласныя вочы 2-га чэрвеня падчас журналісцкай камандзіроўкі на раён.

На праезджай частцы глядзелі адзін на аднаго два пабітыя аўтамабілі - "ГАЗ-3307" і "Кіа", побач з імі і на раздзяляльнай паласе валяліся адарваныя элементы бампера і інш. На месцы здарэння працавалі супрацоўнікі аддзялення ДАІ на чале з часова выконваючым абавязкі начальніка Аляксандрам Вайтовічам, хуткая дапамога...

Што ж выклікала аварыю? Па папярэдняй інфармацыі, прыкладна ў 10.30 на 272-м км аўтамагістралі, каля паварота на Мір, вадзіцель грузавіка, за рулём якога быў жыхар Карэліцкага раёна, адхіліўся ад кіравання і стварыў аварыйную абстаноўку. Яго "павяло" ў левы бок, прама на легкавы аўтамабіль, які ў гэты час апераджаў яго па паралельнай паласе...

Абое пацярпелых замест Мінска трапілі ў раённую бальніцу.  

Фота Васіля ЗЯНЬКО

Таццяна ПЯТКЕВІЧ