мобильная версия
Прамень

"Клопат" – кампанія кругласутачная

Нумар - №106-107    Рубрыка - Ахова правапарадку

07.06.2011

У першых чыслах мая  стартавала міжведамасная спецыяльная праграма "Клопат".

Праграма накіравана на арганізацыю летняй занятасці і адпачынку падлеткаў, недапушчэнне з іх боку правапарушэнняў, а таксама на ажыццяўленне дзейснага кантролю за непаўналетнімі, якія стаяць на ўліку ў інспекцыі.

Як і ў мінулыя гады, работнікі міліцыі будуць несці кругласутачную ахову ў стацыянарных аздараўленчых лагерах - "Нёман", імя Я. М. Чайкі і "Церамок". Кантроль будзе наладжаны і ў профільных лагерах, такіх як "Абаронца Айчыны", "Непаседы", спартыўным, што плануюць адкрыцца на базе "Нёмана". Акрамя таго, штогод на Стаўбцоўшчыне функцыянуе ў летні перыяд прыкладна шэсць палатачных лагераў з ліку школьнікаў горада Мінска. Яны таксама не застануцца без увагі супрацоўнікаў міліцыі. Загадам па раённым аддзеле ўнутраных спраў  за кожным з лагераў або зон адпачынку замацаваны канкрэтны супрацоўнік міліцыі. На працягу летняй кампаніі ва ўстановах адукацыі адкрыецца яшчэ 28 лагераў дзённага знаходжання. Для бяспекі дзяцей іх будуць наведваць і кантраляваць супрацоўнікі інспекцыі, участковыя інспектары.

Адбылася  рабочая нарада з кіраўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый раёна па пытанні сезоннай занятасці непаўналетніх. Для жадаючых папрацаваць у летні перыяд прапанаваны рабочыя месцы.

Усе названыя вышэй меры закліканы  не дапусціць падлеткавай злачыннасці.  За чатыры месяцы года было зафіксавана 11 злачынстваў супраць 15-ці за аналагічны перыяд мінулага года. Сёлета падлеткамі ўчынены ўгон, распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў, 9 крадзяжоў. Угон матацыкла - за  непаўналетнім з вёскі Мікалаеўшчына, які стаіць на ўліку ў інспекцыі. Каб папярэдзіць супрацьпраўныя дзеянні, распрацаваны графік рэйдавых мерапрыемстваў работнікаў міліцыі, членаў камісіі па справах непаўналетніх у месцах адпачынку моладзі, а з надыходам летняга перыяду - і ў аздараўленчых лагерах. У дамах культуры вядзецца праверка гуртковай работы сярод моладзі.

Андрэй ВАСІН, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх раённага аддзела ўнутраных спраў