мобильная версия
Прамень

Жыві з законам

Нумар - №106-107    Рубрыка - Ахова правапарадку

07.06.2011

25 раней судзімых за цяжкія і асабліва цяжкія злачынствы, якія адбывалі пакаранне ў месцах пазбаўлення волі, былі запрошаны на прафілактычную акцыю з удзелам ксяндза Станіслава.

Рэцыдыўная злачыннасць - адзін з галоўных фактараў, які ўплывае на крымінагеннасць і, безумоўна, не можа не выклікаць трывогу ў грамадстве. Начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў Алег Савасцей растлумачыў асуджаным прававыя наступствы за паўторныя злачынствы і правапарушэнні, прывёў канкрэтныя прыклады ўздзеяння іх на лёс чалавека. У выніку, з аўдыторыяй завязаўся дыялог. Паступалі пытанні адносна працаўладкавання, бытавога ўстройства, на іх былі дадзены адказы.

Ксёндз Станіслаў сваю размову з тымі, хто аступіўся на жыццёвай дарозе, таксама пабудаваў на неабходнасці выканання законаў - законаў Божых. А завяршылася сустрэча дэманстрацыяй фільма "Свет в конце тоннеля". Ёсць надзея, што ў такіх негатыўных з'яў як п'янства, наркаманія, непавага да закона сапраўды з'явілася дастойная альтэрнатыва - гэта святло веры былых асуджаных у свае сілы, жаданне жыць па-чалавечы.

Сяргей ШЫРКОЎСКІ, начальнік крымінальна-выканальніцкай інспекцыі раённага аддзела ўнутраных спраў