мобильная версия
Прамень

Гарачы рамонт

Нумар - №109-110    Рубрыка - Добраўпарадкаванне

10.06.2011

З пачатку года дарожнікамі зараўнавана  каля 7 тысяч квадратных метраў ямаў  на дарогах раёна.

- Пасля зімы на дарогах пастаянна пачалі працаваць  тры ўстаноўкі для ямачнага рамонту. Кожную  абслугоўваюць пяць работнікаў, - зазначае начальнік ДРБУ № 135 Віталь Дзям'янка. - Работы не спыняюцца. Неабходна ліквідаваць ямы і выбоіны на плошчы каля адной тысячы м2. Ухіляем іх з дапамогай гарачага асфальту, а таксама шляхам прапіткі.

З пачатку красавіка традыцыйна запрацаваў у арганізацыі ўласны асфальтавы завод. За першыя два месяцы яго работы ў новым сезоне выпушчана 7 тысяч 206 тон асфальту. ДРБУ выканана ўсяго работ і аказана паслуг з пачатку года на 3 мільярды 720 мільёнаў рублёў, што складае 128 працэнтаў да адпаведнага мінулагодняга ўзроўню.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ