мобильная версия
Прамень

Гарачая пара ў доме-інтэрнаце

Нумар - №111-112    Рубрыка - Добраўпарадкаванне

14.06.2011

З абласнога бюджэту выдаткавана сёлета 150 мільёнаў рублёў для правядзення рамонтных работ у Стаўбцоўскім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце.

- Гэтыя сродкі ўжо  практычна  асвоены, -  тлумачыць дырэктар установы Юрый Каласоўскі. - 96 мільёнаў рублёў выкарыстаны на бягучы рамонт дахаў над карпусамі ("залаталі" самыя праблемныя кропкі), а астатнія пайшлі на рамонт кацельнага абсталявання.

Дом-інтэрнат газіфікаваны, але ў апошні час тут перайшлі на выкарыстанне мясцовых, больш эканамічных відаў паліва. Заключаны дагавор з мясцовым лясгасам на забеспячэнне на зіму дровамі і з райпалівазабеспячэннем - брыкетамі.

Гэтай парой намаганні калектыву ўстановы накіраваны на падтрыманне належнага парадку на сваёй тэрыторыі.

Пр