мобильная версия
Прамень

Хто засмеціў "шацёр"?

Нумар - №111-112    Рубрыка - Добраўпарадкаванне

14.06.2011

Фотография 1
Фотография 2

Асноўны клопат у гэту гарачую пару - своечасова падкошваць траву. Але, на жаль, не ўсе домаўладальнікі, змераўшы поглядам порасць за ўласным плотам, кідаюцца па касу. Пад пякучым чэрвеньскім сонцам у некаторых бур'ян стабільна набірае вышыню. Пройдзем па адным з маляўнічых мікрараёнаў нашага горада - Акінчыцах -  і пераканаемся ў гэтым. І, дарэчы, Акінчыцы ляжаць на шляху ў знакамітыя Коласавы мясціны і па гэтай прычыне часта наведваюць шматлікія турысты.

На шляху - вуліца Алега Кашавога. З самага краю яе пустазелле сягае да калена. Сюды жыхары з двухпавярховага дома вынеслі ўсё, што лішняе на іхнім двары. Як бачна на здымках, тут хаваюцца колы ад аўтамабіля, дошкі і розны іншы хлам. Удалося пагаварыць з гаспадаром скінутай на нейтральную тэрыторыю драўлянай кучы. Мужчына адэкватна адрэагаваў на заўвагу і паабяцаў навесці парадак.

У Акінчыцах ёсць шмат прывабных і дагледжаных сядзібаў, якімі міжволі залюбуешся, і, разам з тым, гэта наўрад ці датычыць некаторых жыхароў, напрыклад, з вуліц Юбілейнай, Казінца, Сянкевіча.

Сапраўдны гаспадар у Акінчыцах не толькі косіць траву, якая расце пастаянна (на тое і лета!), але не забывае рамантаваць і падфарбоўваць плот, абнаўляць фасад дома. Ён і суседу паддасць імпэту ўзяцца за справу. І ўжо, канешне, не стане засмечваць лес, які падступае да дома з тыльнага боку. Жыхарам вуліцы Алега Кашавога як нікому іншаму пашчасціла: жывуць яны ў блізкім суседстве з лясным масівам. Але лепш бы не бачыць, у што ператворана гэта суседства. На здымку відаць звычайны навес, зроблены пад дрэвамі, са сталом і лаўкамі. Па ўсім зразумела, што самаробны "шацёр" -  любімае месца адпачынку тых, хто тут жыве. А побач  -  вялізныя кучы смецця. І міжволі ўзнікае сумненне: хто ж жыве тут - людзі ці дзікуны? Сярод кусцікаў чарнічніку, якія хутка парадуюць ягадамі, валяюцца бутэлькі, брудныя банкі і непрыемнага паху абгорткі... З іх абавязкова паляцяць  мухі і пакінуць свае сляды на ягадах...

Людзі, якія пазналі сваё месца сустрэч, адкажыце шчыра: "Вам не сорамна ганьбіць лес?.."

Пр