мобильная версия
Прамень

Увага: пляжны вандалізм

Нумар - №111-112    Рубрыка - Добраўпарадкаванне

14.06.2011

Фотография 1
Фотография 2

Пляж на рацэ Нёман, як і на іншых вадаёмах раёна, -  месца, якое найбольш наведваюць гараджане. Але хто імкнецца сюды з чыстымі намерамі - пакупацца, пазагараць, а ў каго рукі свярбяць, каб што-небудзь "здзейсніць".

Так, свежы факт - "экзекуцыя", учыненая над кантэйнернай пляцоўкай. Камунальнікі ўстанавілі яе на пляжы разам з кантэйнерамі для раздзельнага збору смецця. Хацелі, каб было чыста. Абкасілі навокал, каб быў зручны падыход да кантэйнераў. Але нехта вырваў сценку так званага ахоўнага экрана і не прыдумаў нічога іншага, як кінуць яе зверху.

Фотааб'ектыў улавіў і іншыя ганебныя факты. Камусьці, як бачна, перашкодзіў інфармацыйны стэнд. Замест таго, каб прыцягваць увагу наведвальнікаў пляжа і даваць карысную інфармацыю, ён губляецца ў траве і, хоць і маўкліва, але вельмі красамоўна гаворыць аб нашай культуры. Прайшоўшы ўздоўж берага, можна натрапіць на такія, як на здымку, вандальныя кастрышчы. Бутэлькі, банкі-шклянкі на зямлі, выпаленай агнём... Цудоўную зону адпачынку "аздабляе" нават кола ад "легкавіка". Няўжо больш не было куды дзець яго, як пакінуць на беразе Нёмана?..

Таццяна ПЯТКЕВІЧ