Служба ўмацавання здароўя
Нумар - №116-117 Рубрыка - Медыцына
20.06.2011
З добрым настроем адзначылі сваё прафесійнае свята - Дзень медыцынскіх работнікаў - супрацоўнікі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Аб тым, як ідуць справы ў калектыве, расказвае галоўны санітарны ўрач раёна Ігар Кунцэвіч:
- Цяжка пералічыць усе накірункі нашай службы, таму што яна суправаджае чалавека на працягу ўсяго жыцця. Асноўная задача спецыялістаў - умацаванне здароўя людзей і прафілактыкі захворванняў, аздараўленне асяроддзя пражывання чалавека і ўмоў яго жыццядзейнасці. У калектыве цэнтра 41 чалавек. Усе любяць сваю работу, прафесіянальна выконваюць пастаўленыя задачы, творча падыходзяць да справы, дасягаюць пастаўленых мэт, кампетэнтна валодаюць патрабаваннямі санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства. Планамернае правядзенне комплексу прафілактычных і супрацьэпідэміялагічных мерапрыемстваў на працягу апошніх гадоў садзейнічае забеспячэнню ў нашым раёне стабільнай эпідэмічнай сітуацыі па інфекцыйных захворваннях, папярэджанні захваральнасці, якая адметная ўспышкамі і залежыць ад вытворчасці і рэалізацыі прадуктаў харчавання. У цэлым па раёне не рэгіструюцца больш за 50 з 86 інфекцыйных захворванняў, якія неабходна ўлічваць. Дасягнуты аптымальныя ўзроўні ахопу прышчэпкамі дзіцячага і дарослага насельніцтва.
Пад пастаянным кантролем службы - бяспека пітной вады, прадукты харчавання, якія вырабляюцца і рэалізуюцца ў раёне, санітарна-тэхнічны стан арганізацый аховы здароўя і іншых сацыяльна значных аб'ектаў. Адзначаецца станоўчая тэндэнцыя да паляпшэння паказчыкаў якасці прадуктовай сыравіны і харчовай прадукцыі, што вырабляецца ў рэгіёне.
Вялікая ўвага надаецца дзецям у адукацыйных установах, санітарнаму стану населеных пунктаў, умовам працы і быту на вытворчасці, пытанням харчавання ўсіх узроставых груп насельніцтва і фарміраванню здаровага ладу жыцця, іншым сацыяльна значным аспектам жыццядзейнасці чалавека.
Гэтыя няпростыя задачы па сіле спецыялістам нашага цэнтра, якія, усе без выключэння, заслугоўваюць цёплых слоў удзячнасці. Гэта і загадчык аддзела гігіены А. В. Лойка сумесна з урачамі Н. У. Рык, К. І. Даманеўскай, А. С. Буйніцкім, Р. Д. Шляхцічавым і іх памочнікамі Г. В. Лябедзька, Т. Л. Пархімовіч, В. У. Рослік.
На стражы інфекцыйнай захваральнасці стаяць граматныя работнікі аддзела эпідэміялогіі - памочнікі ўрача Г. А. Кузняцова, Л. М Садоўская, дэзынфектары І. А. Сахар, М. У. Траццяк на чале з прафесіяналам сваёй справы загадчыкам аддзела І. А. Пятровіч.
Шырокі спектр лабараторных даследаванняў пітной вады, прадуктаў харчавання праводзіць лабараторны аддзел, дзе працуюць урач-лабарант А. І. Мацко, фельчары-лабаранты А. Д. Трышкіна, А. Л. Сабалеўская, В. У. Сяргеева, Н. М. Ціток пад кіраўніцтвам Л. А. Ігнацьевай.
Барацьбу з пераносчыкамі інфекцый праводзяць спецыялісты аддзела прафілактычнай дэзынфекцыі Я. М. Лапко, А. А. Тарвіс, А. Л. Кавальчук, Н. Т. Пісаная. Прафілактычная медыцына немагчыма без работы па фарміраванні здаровага ладу жыцця, якую на высокім узроўні праводзіць інструктар-валеолаг А. С. Шыдлоўская. Дзякуй хочацца сказаць гаспадарчаму персаналу на чале з Л. М. Буйніцкай, а таксама Л. А. Траццяку, Л. М. Смоўж, Л. А. Казацкай, якія клапоцяцца пра чысціню і парадак ва ўстанове.
Дакладна і аператыўна пытанні бухгалтарскага ўліку, фінансавання, пазабюджэтнай дзейнасці, справавытворчасці вырашаюць работнікі нашай бухгалтэрыі - галоўны бухгалтар А. В. Сямілетава, бухгалтар Г. В. Крыцук, медстатыстык А. А. Францкевіч, машыністка Л. А. Смоўж. Наша прафесіянальнае свята - як адлік новаму вытворчаму году. І хочацца пажадаць усім і надалей творчай энергіі, здароўя і прафесійных поспехаў.






