мобильная версия
Прамень

Ва ўніверсітэт – па накіраванні

Нумар - №118-120    Рубрыка - Медыцына

24.06.2011

Цэнтральная раённая бальніца ў гэтым годзе ўсім выпускнікам школ раёна, якія звярнуліся, выдала мэтавыя накіраванні для паступлення ў вышэйшыя медыцынскія навучальныя ўстановы краіны. Такім чынам, выдадзена 14 накіраванняў. Абітурыенты здаюць уступныя экзамены.

Кадравай палітыцы ў медыцынскай установе ў апошні час надаецца вялікая ўвага, таму што па-ранейшаму не ўдаецца ўкамплектаваць штат урачамі. На цяперашні час ёсць  23 свабодныя вакансіі. Кіраўніцтва райбальніцы чакае жніўня, каб прыняць на працу  маладых спецыялістаў, якія  прыедуць па размеркаванні ў Стоўбцы.

Лана СВЯТЛІЦКАЯ