На сувязі — рэдакцыя
Нумар - №121-122 Рубрыка - На сувязі – рэдакцыя
28.06.2011
У адказ на ўзнятыя ў газеце праблемы добраўпарадкавання і навядзення парадку, рэдакцыя атрымала рэагаванні з філіяла ДЭУ № 62 РУП "Мінскаўтадар-Цэнтр" і УП "Стаўбцоўскае аб'яднанне камунальных службаў".
У дарожнікаў, згодна з нарматывамі і зацверджанымі наборамі работ на аўтамабільных дарогах агульнага карыстання перыядычнасць абкосу складае адзін раз у месяц. У першую чаргу абкошваюцца абочыны і адкосы. Паласа адводу прыводзіцца ў парадак у другую чаргу. Згодна з дзеючымі планамі, да канца чэрвеня яна будзе абкошана на аўтадарозе Р 2. Перыядычнасць уборкі аўтапавільёнаў і пляцовак для адпачынку ажыццяўляецца адзін раз на тыдзень. Урны і кантэйнеры для смецця ачышчаюцца згодна з графікам патрульнай уборкі два разы на тыдзень.
З аб'яднання камунальных службаў паведамілі, што з работнікамі прадпрыемства, якія праводзяць абкос зялёнай зоны горада, праведзена растлумачальная гутарка адносна беражлівых адносін да зялёных насаджэнняў. Жыхарам горада варта яшчэ раз нагадаць, што ў сувязі з разгалінаванымі інжынернымі сеткамі і камунікацыямі пасадка дрэў і кустоў дазволена толькі па ўзгадненні з наступнымі арганізацыямі: райгаз, раённы вузел электрасувязі, раённыя электрасеткі, аб'яднанне камунальных службаў і аддзел архітэктуры. У вясенне-асенні перыяд усе жадаючыя могуць прыняць удзел у пасадцы насаджэнняў і азеляненні нашага горада.
Адносна добраўпарадкавання прыпыначных пунктаў нам паведамілі з камунгаса, што заказана праектна-каштарысная дакументацыя на пракладванне тратуараў ад чыгуначнай станцыі да мікрараёна Акінчыцы, дзе прадугледжана таксама замена і прывядзенне ў парадак прыпыначных пунктаў.






