мобильная версия
Прамень

Каб лета дарыла радасць

Нумар - №143-145    Рубрыка - Ахова правапарадку

04.08.2011

Да 1 верасня, пачатку новага навучальнага года, працягваецца міжведамасная спецыяльная праграма "Клопат".

Работнікі райаддзела міліцыі нясуць кругласутачнае дзяжурства ў трох стацыянарных дзіцячых аздараўленчых лагерах, дзе адпачываюць дзеці. У лагерах не дапушчана парушэнняў грамадскага парадку, фактаў супрацьпраўных дзеянняў. На работнікаў сталовай аднаго з лагераў, якія выносілі прадукты харчавання, складзены адміністрацыйныя пратаколы па чатырох фактах дробных крадзяжоў. Матэрыялы накіраваны ў суд. Акрамя таго, многія падлеткі, якія стаяць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх, працаўладкаваны на час канікулаў.

Асаблівы кантроль з боку міліцыі наладжаны за месцамі масавага адпачынку - пляжамі на вадаёмах раёна. Як паведаміў начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх райаддзела міліцыі Андрэй Васін, на рацэ Нёман у Стоўбцах быў устаноўлены факт, калі двое падлеткаў з Наваколасава, якія займаюцца ва Уздзенскім ліцэі, адпачывалі ў нецвярозым стане. На парушальнікаў складзены адміністрацыйныя пратаколы. На гарадскім возеры таксама быў затрыманы падлетак з хісткай паходкай.

Што датычыць абстаноўкі з падлеткавай злачыннасцю ў летні перыяд, то зафіксаваны факт крадзяжу ў вёсцы Татаршчына і хуліганства ў вёсцы Кнотаўшчына, дзе прыезджы непаўналетні разам з дарослым зламалі плот.

Пр