мобильная версия
Прамень

На сувязі — рэдакцыя

Нумар - №146-147    Рубрыка - На сувязі – рэдакцыя

04.08.2011

На звароты жыхароў Новага Свержаня і  Стоўбцаў дае адказ намеснік старшыні райвыканкама, які курыруе пытанні будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі, В. В. Францкевіч:

"Рух аўтасамазвалаў па вуліцы Падгорнай у вёсцы Новы Свержань носіць абмежаваны і эпізадычны характар і накіраваны на патрэбы рамонту вуліц  Стоўбцаў  і Новага Свержаня. На цяперашні час ДРБУ-135 выканала грэйдзіраванне вуліцы Падгорнай і яна мае прыдатны для руху пешаходаў і транспарту стан.

Праектна-каштарысная дакументацыя на рамонт вуліцы Шаўчэнкі ў райцэнтры, які ўключае работы па будаўніцтве водаправода з наступным узнаўленнем асфальтавага пакрыцця, знаходзіцца на дзяржаўнай экспертызе. Пасля атрымання праекта ў поўным складзе, УП "Стаўбцоўскае АКС" плануе ў трэцім квартале выканаць будаўніцтва водаправода па вул. Шаўчэнкі".

Яўгенія Баўдзей з Новага Свержаня цікавілася, чаму не працуе радыё па вуліцы Нясвіжскай і аднайменным завулку.

Начальнік участка раённага вузла электрычнай сувязі Віктар Цецераў патлумачыў, што назапашаны матэрыял, на гэтым тыдні сувязісты прыступаюць да аднаўлення праваднога радыёвяшчання ў Новым Свержані. Збой узнік з-за таго, што электрыкі вялі работы па замене правадоў і сістэма радыёвяшчання аказалася дэманціраванай.     

Жыхары мікрараёна Акінчыцы (вуліца Лясная) скардзіліся, што вадзіцель маршрутнага аўтобуса адмаўляецца ехаць па маршруце да канца вуліцы. Маўляў, там дзве вялікія лужыны, аўтобус можа зламацца. А як пад'язджаць да дзіцячага сада-школы? Летам у ім працуе і дзіцячы аздараўленчы лагер. 

Дырэктар аўтапарка № 17 Іван Бычкевіч заўважыў, што гэта пытанне  найперш неабходна вырашаць  камунальнікам. У іх абавязках - падсыпаць, грэйдзіраваць вуліцы гарадскога мікрараёна, каб яны былі "праходнымі" для маршрутнага транспарту. Сігнал аб неўпарадкаванасці вуліцы перададзены ў аб'яднанне камунальных службаў.

Пр