Рабочыя рукі не лішнія
Нумар - №146-147 Рубрыка - Добраўпарадкаванне
04.08.2011
У гаспадарках раёна, на добраўпарадкаванні нашых населеных пунктаў запатрабаваны рукі і тых, хто стаіць на ўліку ў дзяржаўнай службе занятасці і лічыцца беспрацоўным.
З пачатку года ў так званых грамадскіх работах прынялі ўдзел 277 чалавек, у тым ліку 113 беспрацоўных. З рахунку аплатных грамадскіх работ ужо выкарыстана 24,5 мільёна рублёў. За іх кошт у тым ліку ажыццяўлялася добраўпарадкаванне раённага Цэнтра культуры, агароджванне могілак, пераборка бульбы і збор камення на палетках. Да канца года, калі наперадзе яшчэ самая актыўная кампанія - збор ураджаю, плануецца выкарыстаць на аплатныя грамадскія работы грашовыя сродкі ў памеры 75 мільёнаў рублёў.






