"Зялёны" нумар
Нумар - №146-147 Рубрыка - Ахова правапарадку
04.08.2011
З 1 чэрвеня па 31 жніўня 2011 года на тэрыторыі Стаўбцоўскага раёна рэалізуецца спецыяльная праграма "Мак" па выяўленні і знішчэнні наркатычнай сыравіннай базы расліннага паходжання. За два месяцы правядзення спецпраграмы ёсць адчувальныя вынікі работы: выяўлена 13 фактаў незаконных пасеваў на плошчы больш за 40 квадратных метраў, знішчана больш за 50 кілаграмаў зелля, складзена 7 адміністрацыйных пратаколаў, выяўлена 2 злачынствы па лініі наркакантролю.
Як расказаў карэспандэнту старшы оперупаўнаважаны ГНіПТЛ Стаўбцоўскага РАУС Я. В. Курыла, практыка мінулых гадоў паказала, што значная колькасць інфармацыі аб фактах росту наркаўтрымліваючых раслін паступіла ад неабыякавых грамадзян. У райаддзел міліцыі можна патэлефанаваць і паведаміць пра асоб, якія ажыццяўляюць незаконныя дзеянні з наркатычнымі сродкамі і псіхатропнымі рэчывамі, на нумары 5-42-81, 5-19-15 ці па 102.
Ва УУС Мінскай вобласці для таго, каб чалавек, які валодае інфармацыяй, мог паведаміць яе, не затраціўшы грашовых сродкаў на званок, арганізавана работа тэлефоннай гарачай лініі па так званым "зялёным нумары", патэлефанаваць на які бясплатна можа любы жадаючы з любога населенага пункта вобласці.
Цяпер з 1 ліпеня 2011 г. на базе аператыўна-дзяжурнай службы УУС Мінаблвыканкама кругласутачна прымаюцца званкі на адзіны тэлефонны нумар 8-801-100-51-51.
У будучым гарачую лінію мяркуецца выкарыстоўваць не толькі з мэтай барацьбы з парушэннямі закона, звязанымі з незаконным абарачэннем наркатычных сродкаў і гандлем людзьмі, але і з правядзеннем любой прафілактычнай акцыі, спецыяльнай праграмы ці комплексу мерапрыемстваў, такіх як "Нелегал", "Падлетак", "Арсенал" і інш. Ананімныя званкі, якія паступаюць на "зялёны нумар", таксама будуць разглядацца, калі ў іх утрымліваюцца прыкметы саставу злачынства.






