мобильная версия
Прамень

Абнаўляецца "мэблевы"

Нумар - №148-150    Рубрыка - Добраўпарадкаванне

05.08.2011

Пакупнік больш ахвотна завітае ў магазін, які, акрамя асартыменту тавараў, вабіць і прыгажосцю, утульнасцю. Гэта добра разумеюць у райспажыўтаварыстве, выдзяляючы значныя сродкі на рамонты, рэканструкцыю. Цяпер у нашым райцэнтры вядуцца работы ў гандлёвых залах магазіна "Мэбля. Гаспадарчыя тавары". Мяняюцца вокны, абсталёўваецца падвясная столь. Разам з тым актыўна  вядзецца гандаль. Асабліва запатрабаваны халадзільнікі, тэлевізары, пральныя машыны, іншая бытавая тэхніка. На пакупку на месцы можна аформіць і крэдыт.

Пройдзе месяцы два, як сцвярджаюць у райспажыўтаварыстве, і ўнушальны двухпавярховы магазін папрыгажэе, зменіць сваё аблічча.

Сіламі будаўнічай брыгады райспажыўтаварыства і іншых падрадчыкаў аднавіліся гандлёвыя кропкі і ў іншых населеных пунктах раёна. Справа гэта патрэбная і ўдзячная.

Пр