Каляндар з асветніцкай функцыяй
Нумар - №148-150 Рубрыка - Медыцына
05.08.2011
У рамках Еўрапейскага тыдня імунізацыі праводзіўся конкурс сярод устаноў аховы здароўя на лепшы макет кішэнных календароў аб пазітыўнай ролі прафілактычных прышчэпак.
Урач-валеолаг цэнтральнай раённай бальніцы Ірына Пярхальская распрацавала арыгінальны макет календара, які быў аддрукаваны. Каляндар прызнаны лепшым у вобласці, а ў рэспубліцы цэнтральная раённая бальніца ў гэтай намінацыі заняла другое месца.
Асветніцкай справе па неабходнасці данесці да насельніцтва важныя моманты абавязковай імунізацыі супраць небяспечных інфекцый служаць і іншыя мерапрыемствы - выступленні спецыялістаў у розных аўдыторыях, правядзенне круглых сталоў, прэс-канферэнцый, тэматычных лекцый, урачэбных кансультацый. Сіламі валеалагічных службаў цэнтральнай раённай бальніцы і раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі падрыхтаваны пакет інфармацыйных матэрыялаў па вакцынапрафілактыцы.






