мобильная версия
Прамень

Бальніца прымае папаўненне

Нумар - №153-155    Рубрыка - Медыцына

12.08.2011

Ці трэба гаварыць, якая прыемная падзея для цэнтральнай раённай бальніцы пры існуючых праблемах з кадрамі прыём на працу маладых спецыялістаў. З 1 жніўня прыступілі да самастойнай работы 32 выпускнікі медыцынскіх універсітэтаў і медыцынскіх каледжаў.

Прыехалі ў Стоўбцы па размеркаванні 6 урачоў і 2 урачы-інтэрны. У ліку іх хірург, стаматолаг, тэрапеўты, дэрматавенеролаг, оталарынголаг. Дзякуючы прыезду маладых спецыялістаў удалося ўкамплектаваць фельчарамі Мікалаеўшчынскі, Літвенскі, Апечкаўскі ФАПы. Урач агульнай практыкі прыступіў да працы ў Старасвержанскай урачэбнай амбулаторыі. У ліку 16 маладых медсёстраў - чатыры хірургічныя сястры, якіх гасцінна прынялі ў хірургічным аддзяленні.

І ўсё ж праблема з кадрамі ў цэнтральнай раённай бальніцы застаецца. З сёлетніх маладых спецыялістаў чатыры адпраўляюцца ў дэкрэтны адпачынак. Цэнтральная раённая бальніцы па-ранейшаму мае патрэбу ва ўрачах і спецыялістах сярэдняга медыцынскага персаналу. Падоўжаны кантракты медыцынскім работнікам пенсійнага ўзросту, работу якіх з удзячнасцю прымаюць у медыцынскай установе пры сённяшніх кадравых праблемах.

Пр