На падмогу энергетыкам
Нумар - №153-155 Рубрыка - Прамысловасць
12.08.2011

Лініі высакавольтных электраперадач - зона павышанай небяспекі. Паблізу не павінна быць дрэў, кустоў. Таму што гэта пажаранебяспечна, ды і энергетыкам, калі яны спяшаюцца на ліквідацыю аварый, патрэбен свабодны доступ. Такім чынам магутны энерганасычаны трактар, што набыты Стаўбцоўскімі электрасеткамі, вельмі запатрабаваны. "Беларус-3022" - навейшая мадэль Мінскага трактарнага завода, зарэкамендаваў сябе і за мяжой. У счэпцы з дыскавымі баронамі трактар выкарыстоўваецца на абнаўленні ахоўных палос, асабліва ў лясных масівах.






