Роля прышчэпак
Нумар - №153-155 Рубрыка - Медыцына
12.08.2011
Інфекцыйныя хваробы ва ўсе часы былі галоўнымі ворагамі чалавека. Да ўвядзення планавай імунізацыі дзяцей інфекцыйныя хваробы з'яўляліся значнай прычынай смяротнасці. Вакцынацыя ратуе жыццё - штогод яна абараняе больш за 3 мільёны чалавек ва ўсім свеце ад такіх цяжкіх іфекцыйных захворванняў як адзёр, натуральная воспа, дыфтэрыя, поліяміэліт.
У Рэспубліцы Беларусь вакцынацыя дзіцячага і дарослага насельніцтва праводзіцца ў планавым парадку і прадугледжвае захаванне вызначаных тэрмінаў і схем, сукупнасць якіх складае каляндар прафілактычных прышчэпак. Сістэматычная імунізацыя дзяцей прыводзіць да абароны ад віруснага гепатыту, тубуркулёзу, дыфтэрыі, коклюшу, слупняку, краснухі, адзёру, поліяміэліту, а дарослага насельніцтва - ад дыфтэрыі і слупняку.
Сучасныя вакцыны эфектыўныя і бяспечныя для здароўя, у тым ліку і для асоб з рознымі парушэннямі здароўя. Пералік супрацьпаказанняў мінімальны. У поствакцынальным перыядзе ў 1-20 працэнтаў насельніцтва могуць назірацца павышэнне тэмпературы, боль у месцы ін'екцыі, у дзяцей - непакой, плач, пагаршэнне апетыту. Некаторыя жывыя вакцыны выклікаюць рэакцыі, якія нагадваюць лёгкае цячэнне захворванняў, для прафілактыкі якіх яны прызначаны. Магчымыя рэакцыі на вакцыну ў мноства разоў больш бяспечныя, чым само захворванне. Памятайце, што прафілактычная медыцына больш эфектыўная і бяспечная, чым лячэбныя мерапрыемствы.
Права грамадзяніна Беларусі атрымліваць прафілактычныя прышчэпкі запісана ў заканадаўстве. Ніхто, вядома, не можа прымусіць нас рабіць прышчэпкі. Аднак бацькам варта падумаць аб тым, ці маюць яны права не рабіць іх свайму дзіцяці, пазбаўляючы яго тым самым абароны ад небяспечных хвароб. Імунізацыя жыццёва неабходная для кожнага дзіцяці.






