На сувязі — рэдакцыя
Нумар - №156-157 Рубрыка - На сувязі – рэдакцыя
17.08.2011

У рэдакцыю паступіла пытанне: колькі цяпер складаюць памеры дапамог на дзяцей?
На пытанне адказвае намеснік начальніка стаўбцоўскага аддзела Мінаблупраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Таццяна Каспяровіч: "З 1 жніўня павысіўся да 442 360 рублёў бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва. Адпаведна, павялічыліся і памеры дапамог на дзяцей і складаюць: пры нанараджэнні першага дзіцяці - 2 211 800 рублёў, другога і наступных - 3 096 520 рублёў; на дзяцей ва ўзросце да трох гадоў - 442 360 рублёў, столькі ж складае дапамога жанчыне, якая стала на ўлік да 12 тыдняў цяжарнасці".
У рэдакцыю звярнуліся жыхары дома № 4 па вуліцы Калініна: "Горад абнаўляецца, добраўпарадкоўваецца. Парадаваліся новым плітачным тратуарам і жыхары вуліцы Калініна. Але ж не абышлося без недарэчнасцяў. Чамусьці на скрыжаванні з вуліцай Ленінскай застаўся неза-кладзены пліткай дыяганальны праезд на прыдомавую тэрыторыю. Ямы, калдобіны ў даждлівы час запаўняюцца вадой, падсыпка ператвараецца ў месіва".
Марыя Жаўняркевіч паведамляе, што ў Сверынаве з перабоямі працуюць тэлефоны, а бываюць дні, што і наогул не працуюць.
На пытанне куды звяртацца і якія дакументы патрэбны, каб стаць на чаргу на будаўніцтва кватэры ў жыллёва-будаўнічым кааператыве, адказвае вядучы спецыяліст па рабоце са зваротамі грамадзян па прынцыпе "адно акно" райвыканкама Ірына Цярэня: "Для пастаноўкі на ўлік (аднаўлення на ўліку) грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, неабходна мець наступныя дакументы і звесткі: пашпарты, ці іншыя дакументы, якія засвядчаюць асобу ўсіх паўналетніх грамадзян; пасведчанні аб нараджэнні непаўналетніх дзяцей; пасведчанне аб шлюбе; дакументы, якія пацвярджаюць права на пазачарговае ці першачарговае прадастаўленне жылога памяшкання; звесткі аб даходзе і маёмасці кожнага члена сям'і; даведка аб займаемым у даным населеным пункце жылым памяшканні і складзе сям'і, а для грамадзян, якія не маюць ва ўласнасці ці ў карыстанні жылога памяшкання, - даведка аб адсутнасці ў даным населеным пункце ва ўласнасці жылога памяшкання і адсутнасці права карыстання жылым памяшканнем дзяржаўнага жыллёвага фонду, якое знаходзілася на працягу 5 апошніх гадоў ва ўласнасці грамадзяніна і членаў яго сям'і; копія дагавора найму на пражыванне ў жылых памяшканнях прыватнага жылога фонду. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у службе "адно акно" райвыканкама па тэлефонах: 5-51-79, 142 (званок бясплатны) ці па адрасе: г. Стоўбцы, вул. Ленін-ская, д. 45, каб. 125".
На пытанне ці будзе наладжаны рэйс маршруту аўтобуса Стоўбцы - Бараўляны, адказвае дырэктар аўтапарка № 17 Іван Бычкевіч: "Адкрыццё аўтобуснага руху па маршруце Стоўбцы - Бараўляны плануецца ў першым квартале 2012 года".






