Як уплываюць магнітныя буры
Нумар - №156-157 Рубрыка - Медыцына
17.08.2011

Баліць галава, санлівасць, слабасць, пад'ём ціску... Прычын гэтаму вялікае мноства, і некаторыя схільныя звязваць недамаганне з дзеяннем на арганізм магнітных бураў. Ці так гэта?
Прырода магнітных бур наступная. У сонца ёсць 11-гадовы цыкл актыўнасці. Гэта азначае, што па якіхсьці прычынах на сонцы павялічваецца тэрмаядзерная актыўнасць, і гэта рэгіструецца, напрыклад, па выкідах велізарнай масы рэчываў, з'яўленні цёмных плям. Апошні раз такая актыўнасць назіралася ў 2000 годзе, наступны пік чакаецца ў 2011 годзе. Такой жа яна захаваецца на працягу двух гадоў пасля 2011 года, а затым пойдзе на спад. Калі паток часціц, што выкідваюцца, дасягае паверхні Зямлі, ён узаемадзейнічае з яе магнітным полем. Гэта і ёсць магнітная бура. Аднак на чалавека дзейнічае зусім не магнітная бура, як многія памылкова думаюць. Пры выкідах рэчыва паток часціц рухаецца ў Зямлі з вялікай хуткасцю і сутыкаецца з газамі, якія ўтрымліваюцца ў верхніх слаях атмасферы. Адбываецца іанізацыя верхняга слоя. Паверхня Зямлі таксама зараджана (навальніцамі), а паміж ёю і верхнім слоем атмасферы (прыкладна 100 км) - незараджанае паветра. Яно не праводзіць электрычнага току. Адпаведна, гэта сістэма нагадвае звычайны кандэнсатар, але вялікага памеру, што садзейнічае ўтварэнню ў гэтай прасторы хістальных рухаў. Вось яны і дзейнічаюць на чалавека. Таму што асноўная частата іх хістанняў супадае з біяэлектрычнай актыўнасцю мозга.
У звычайныя дні частоты супадаюць, і чалавек адчувае сябе добра. А калі рэзананс прападае, чалавек адчувае сябе дрэнна, зніжаецца працаздольнасць, з'яўляюцца беспрычынныя галаўныя болі, у тых, у каго нізкі ціск, ён можа знізіцца яшчэ больш, у гіпертонікаў - павысіцца. У такія дні павялічваецца лік інфарктаў, інсультаў, выпадкаў раптоўнай смерці.
Калі вы адносіцеся да групы адчувальных людзей і напярэдадні даведаліся аб магнітнай буры, вам неабходна знізіць як фізічныя, так і разумовыя нагрузкі, абмежаваць ужыванне смажанай, вэнджанай стравы, пракансультавацца з урачом па прыёме прэпаратаў, якія супакойваюць (напрыклад, персен фортэ, грандаксін, седавіт). Жанчынам ва ўзросце 50 гадоў і больш і мужчынам пасля 40 гадоў рэкамендуюцца прэпараты, якія зніжаюць згусальнасць крыві (напрыклад, аспірын, кардыямагніл, палакард).
Ва ўмовах глабальнага пацяплення, якое цяпер назіраецца, будзе павялічвацца колькасць навальніц, адпаведна, і магнітных бураў. Ведаючы, як трэба праводзіць сябе ў гэтыя дні, мы можам абараніць сябе і сваіх блізкіх.






