Пелеты – на экспарт
Нумар - №158-160 Рубрыка - Прамысловасць
19.08.2011
Не зніжаецца попыт спажыўцоў на прадукцыю цэха Стаўбцоўскага лясгаса. Па-ранейшаму яна рэалізуецца ў асноўным за мяжу. Сёлета адпраўка ідзе ў Латвію і Данію. На ўнутраным рынку попыт на пелеты нізкі, таму што пакуль нямногія спажыўцы маюць ацяпляльнае абсталяванне пад пелеты. З тых пакупнікоў, хто звярнуўся купіць гэты від цвёрдага паліва, - айчынныя прыватныя фірмы. Ім рэалізавана сёлета 25 тон пелетаў. Хоць пераход на цвёрдыя віды паліва - пытанне актуальнае. Гэта засвядчае і павышаны попыт у гэтым годзе на такія віды паліва.
З пачатку года прадпрыемства працуе ў планавым рабочым рытме. Цэх выпусціў за 7 месяцаў 1518 тон прадукцыі і ўкладваецца ў планавую гадавую вытворчую праграму. 1493 тоны рэалізаваны на экспарт, што дазволіла Стаўбцоўскаму доследнаму лясгасу выручыць больш за 170 тысяч долараў.






