мобильная версия
Прамень

Яблычны Спас

Нумар - №158-160    Рубрыка - Духоўная і гістарычная спадчына

19.08.2011

Фотография 1

У народным календары гэта свята было пазначана ўчарашнім чыслом, 19 жніўня. Бытавала павер'е, што да Спаса яблыкаў не варта ўжываць. Зразумела, яшчэ не паспелі. «І не асвечаны», - дабаўляюць старыя людзі.

Менавіта на Спас асвячаюць у царкве плады. Наладжвалі раней у гэты дзень кірмашы, прадавалі мёд, зеляніну і, вядома, садавіну. Традыцыйна пачыналі сяўбу азімых, копку ранняй бульбы.

З гэтым днём звязаны і народныя прыкметы. Адчуваецца ўжо крыху подых восені. Таму і кажуць: «Прыйшоў Спас - і лета ад нас»…

Фота Васіля ЗЯНЬКО