мобильная версия
Прамень

На прыроду выехалі і кааператары

Нумар - №161-162    Рубрыка - Гандаль

23.08.2011

Турысцка-аздараўленчы комплекс "Высокі бераг" прыняў 10 камандаў працаўнікоў спажывецкай кааперацыі з усёй Беларусі для правядзення турыстычнага злёту. Акрамя 6 аблспажыўтаварыстваў у злёце прынялі ўдзел і каманды ўпраўлення Белкаапсаюза, Белкаапгандлю, Белкаапзнешгандлю, прыватнага ўнітарнага прадпрыемства "Парэчча". Самай моцнай аказалася каманда Гомельскага албспажыўтаварыства, якая і заняла першае месца. На працягу трох дзён напружана прыйшлося працаваць работнікам стаўбцоўскага райспажыўтаварыства. Стравы па турысцкім меню яны рыхтавалі на кастры, акрамя таго на прыродзе працавалі буфеты. Кіраўніцтва райспажыўтаварыства і ўсе, хто абслугоўваў турыстычны злёт, атрымалі ўдзячнасць за добрую арганізацыю карпаратыўнага мерапрыемства.

Пр