Абновы для тэрыторый
Нумар - №163-165 Рубрыка - Прамысловасць
27.08.2011

Паралельна са сваімі асноўнымі функцыямі - рэалізацыяй цвёрдых відаў паліва насельніцтву і арганізацыям нашага раёна - стаўбцоўскі філіял ДП "Мінаблпаліва" займаецца і вытворчасцю жалезабетоннай агароджы. Для гэтага створана база на тэрыторыі прадпрыемства.
Участак працуе рэнтабельна. На жалезабетонную агароджу ёсць шырокі попыт. Вытворцы прадаюць яе насельніцтву, сельскім Саветам, аб'яднанню камунальных службаў і іншым спажыўцам.
Колькасць заказаў настолькі вялікая, што ў кіраўніцтва арганізацыі выношваюцца планы па пашырэнні гэтай вытворчасці.






