Стаўбцоўскі "Крышталь"
Нумар - №163-165 Рубрыка - Стаўбцоўшчына – родны край
27.08.2011

Плённа працуюць на ўзвядзенні жылых карпусоў ЖБК "Крышталь-5" члены брыгады цесляроў ДУП "ПМК-233". Брыгадзіра Сяргея Носава, яго паплечнікаў Вітаўтаса Юраса і Станіслава Доўнара вы бачыце на гэтым здымку.
Здача ў эксплуатацыю 120-кватэрнага дома жыллёва-будаўнічага кааператыва плануецца ў канцы гэтага года.






