мобильная версия
Прамень

На сувязі – рэдакцыя

Нумар - №166-167    Рубрыка - На сувязі – рэдакцыя

31.08.2011

Фотография 1

У рэдакцыю паступіла пытанне: "Я і мой брат з'яўляемся ўласнікамі па 1/2 долі жылога дома, які застаўся нам пасля смерці нашага бацькі. Паміж намі ўзнікла спрэчка па карыстанні жылым домам і зямельным участкам, які знаходзіцца ў агульным пажыццёвым спадчынным уладанні. Добраахвотна вырашыць гэтую сітуацыю брат не жадае. Які ў мяне выхад?"

На данае пытанне адказвае адвакат юрыдычнай кансультацыі Таццяна Ажгірэвіч: "Безумоўна, калі б вы вырашылі гэтае пытанне паміж сабой добраахвотна, -  было б лепшым выхадам з данай сітуацыі, бо ён найменш затратны ў грашовым выражэнні. Неабходна абодвум бакам з заявай аб вычляненні іх доляў у праве ўласнасці звярнуцца ў Стаўбцоўскае бюро РУП "Мінскае абласное агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельнаму кадастру". Калі такое дабравольнае вырашэнне спрэчнай сітуацыі не будзе дасягнута паміж бакамі, то аднаму з уласнікаў часткі жылога дома трэба звярнуцца з іскам у суд аб раздзеле жылога дома і зямельнага ўчастка. Сума дзяржаўнай пошліны пры падачы такога іску складзе 5 % ад ацэначнага кошту 1/2 долі жылога дома і 105 000 руб. за вызначэнне парадку валодання зямельным участкам.

Калі бакі і ў судзе не прыйдуць да пагаднення, то па падзеле дома і зямельнага ўчастка судом будзе назначана судова-будаўнічая экспертыза. Кошт яе складае 3 000 000 рублёў, а аплату праводзіць той бок, які адмовіўся ад добраахвотнага вырашэння спрэчнай сітуацыі.

Пр