мобильная версия
Прамень

"Мак" не ўсім у смак

Нумар - №168-170    Рубрыка - Ахова правапарадку

03.09.2011

Фотография 1

У апошнія дні лета на Стаўбцоўшчыне завяршылася і спецыяльная праграма "Мак".

- У рамках нераспаўсюджання наркаманіі і знішчэння наркатычнай сыравіннай базы на працягу чэрвеня-жніўня супрацоўнікамі раённага аддзела ўнутраных спраў былі выяўлены 22 факты незаконнага пасеву наркаўтрымліваючых культур на плошчы 69 м2, - падвёў вынікі праграмы старшы оперупаўнаважаны групы па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Яўген Курыла. - Удалося знішчыць амаль 100 кг "крымінальных" раслін - больш за 7 кг маку і каля 90 кг канопляў.

За пасеў і вырошчванне іх на сваіх прысядзібных участках правапарушальнікі панеслі адміністрацыйную адказнасць. Па арт. 16.1 КоАП Рэспублікі Беларусь на іх складзены 12 адміністрацыйных пратаколаў. 

Пр