Надзейна – з сігналізацыяй
Нумар - №171-172 Рубрыка - Ахова правапарадку
06.09.2011
Нягледзячы на меры, што прымаюцца органамі ўнутраных спраў па папярэджанні крадзяжоў, звязаных з пранікненнем у жыллё грамадзян, маюць месца крадзяжы зброі, якая знаходзіцца ў кватэрах і дамах, не абсталяваных ахоўнай сігналізацыяй. Зброя паступае ў нелегальны абарот і выкарыстоўваецца ў злачынных мэтах.
Так, ноччу 17 ліпеня г. г. з дома, размешчанага ў вёсцы Прылуцкая Слабада Мінскага раёна, шляхам адціскання шклопакета, украдзены дзве зарэгістраваныя паляўнічыя вінтоўкі. Прычынай крадзяжу зброі стала неналежнае выкананне ўмоў яе захоўвання, а таксама неабсталяванне жылога памяшкання ахоўнай сігналізацыяй.
Аддзел аховы правапарадку і прафілактыкі Стаўбцоўскага РАУС нагадвае, што адзіны, па-сапраўднаму дзейсны спосаб аховы вашай зброі і жылога памяшкання - ахоўная сігналізацыя.
Прыём па пытаннях забеспячэння здачы пад ахову жылых памяшканняў ажыццяўляецца па адрасе: г. Стоўбцы, вул. Гайдука, 21, аддзел АГП РАУС. Даведкі па тэлефоне 5-32-76.






