Для камфорту донара
Нумар - №173-175 Рубрыка - Медыцына
09.09.2011
Сярод набыткаў бягучага года цэнтральнай раённай бальніцы - два спецыяльныя донарскія крэслы, якія паступілі ў аддзяленне пералівання крыві. Яны аблегчылі працэдуру забору крыві як медыцынскім работнікам, так і самім пацыентам.
Акрамя таго, у гэта аддзяленне набыты тэлевізар. Донары плазмы двухразовага плазмаферэзу знаходзяцца над правядзеннем працэдуры некалькі гадзін. Канешне ж, гэта іх стамляе. Медыцынскі персанал аддзялення, які шаноўна і беражліва адносіцца да донараў, прапануе ім у гэты час паглядзець тэлепраграмы. Дзякуючы гэтым самаахвярным людзям, цэнтральная раённая бальніца заўсёды мае ў наяўнасці па патрэбнасці донарскую кроў і яе кампаненты, якія ў любы момант могуць спатрэбіцца пры родах, аперацыях і цяжкіх траўмах.






