Малому гораду – вялікае будучае
Нумар - №173-175 Рубрыка - Моладзь Стаўбцоўшчыны
09.09.2011
На маладзёжны форум ініцыятыўных рабят Мінскай вобласці творчая група нашай школы прадставіла творчы праект "Малому гораду - вялікае будучае". Мы прапанавалі праект парку "ЭКОС" у Стоўбцах. Чаму менавіта будаўніцтва парку? Таму што для нашага горада гэта вельмі актуальна. У райцэнтры хацелася б мець больш месцаў, дзе можна з карысцю правесці вольны час. Таму вельмі добра было б пабудаваць парк культуры і адпачынку, які меў бы тэнісны корт, амфітэатр, веласіпедныя дарожкі. Канешне ж, дызайн парку павінен утрымліваць алеі і клумбы.
Задум у нас многа, і так хочацца, каб нашы ініцыятывы былі пачуты і падтрыманы. Наш парк-мара - гэта тое месца, дзе рабяты могуць самі прыняць удзел у арганізацыі чыстай прасторы для культурнага правядзення часу, адпачынку і ўмацавання здароўя.






