Пачынаюцца заняткі ў Нядзельнай школе
Нумар - №173-175 Рубрыка - Духоўная і гістарычная спадчына
09.09.2011
Пасля летніх канікул пачынаецца новы навучальны год і ў Нядзельнай школе пры Стаўбцоўскім Свята-Аннінскім храме. Пачатак заняткаў штогод прыўрочаны да царкоўнага навалецця - 14 верасня. Сёлета заняткі пачнуцца з 11 верасня. У 11 гадзін у гэты дзень будзе праводзіцца запіс дзяцей у пачатковую групу.
Заняткі ў Нядзельнай школе ў розных узроставых класах будуць весці педагогі Таццяна Ігумнава, Святлана Блашко, Ганна Валерштэйн. У адукацыйным працэсе ўдзельнічаюць свяшчэннаслужыцелі.
Сёлета ўпершыню ў Нядзельнай школе плануецца распачаць курс "Асновы праваслаўнай культуры" для рабочай моладзі.






