Рупяцца дрывасекі
Нумар - №173-175 Рубрыка - Прамысловасць
09.09.2011
На 120 працэнтаў сёлета ў параўнанні з мінулым годам павялічылася рэалізацыя дроў Стаўбцоўскім доследным лясгасам. Як ніколі раней сёлета жыхары раёна актыўна пайшлі ў лес на саманарыхтоўку паліва. Нарыхтаваць дровы самім намнога танней, чым купіць. На лясных дзялянках акрамя прыватных асоб працуюць прадпрыемствы - аб'яднанне камунальных службаў і стаўбцоўскі філіял ДП "Мінаблпаліва".
У поўную нагрузку задзейнічаны дрывакольны станок у Прудскім доследным лясніцтве. Стаўбцоўскі лясгас прадае дровы цвёрдаліставых і мяккаліставых парод за мяжу - іх купляе Германія. Усяго з пачатку года на знешнім і ўнутраным рынку лясгасам рэалізавана больш за 33 тысячы кубаметраў дроў.






