мобильная версия
Прамень

З брэндам "Задолле"

Нумар - №173-175    Рубрыка - Прамысловасць

09.09.2011

У Стоўбцах з'явіліся новыя брэнды - Button і "Задолле".

Пад гэтымі фірменнымі знакамі на новым сучасным абсталяванні выпускае ААТ "БелНатурПрадукт" натуральныя нектары і іншую вітамінізаваную прадукцыю, запатрабаваную спажыўцом. Упакоўваецца яна ў шкляныя слоікі  рознай ёмістасці з накрыўкай "твіст-оф".

Новае абсталяванне (прадукцыйнасцю 2,5 тоны ў гадзіну) закуплена і для вытворчасці садавіннага  і агародніннага пюрэ і расфасоўкі яго ў мяхі асептычнага захоўвання. Гэты "паўфабрыкат" можна выкарыстоўваць для выпуску сокаў, кансерваў з садавіны.

У новых умовах прадпрыемства імкнецца максімальна выкарыстоўваць свой тэхнічны патэнцыял, які складае 8 мільёнаў умоўных слоікаў  прадукцыі ў год. Для гэтага дадаткова набіраецца штат прадпрыемства, робіцца задзел для стварэння ўласнай сыравіннай базы. Сёлетняй восенню плануецца закласці сад на плошчы  60 гектараў.   

Пр