За выратаванне дзяўчынкі
Нумар - №173-175 Рубрыка - Падзеі і здарэнні
09.09.2011
Напрыканцы лета на выратавальным пасту ў Стоўбцах быў адзначаны за асабістую мужнасць ахоўнік воінскай часці ў Коласаве Уладзімір Крамко.
У адзін з летніх дзён Уладзімір рыбачыў на гарадскім возеры, пачуў крык аб дапамозе і, не раздумваючы, кінуўся ў ваду на дапамогу дзяўчынцы-школьніцы. Жыццё яе ўдалося выратаваць. Па хадайніцтву раённай арганізацыі выратавання на водах Уладзімір Крамко ўзнагароджаны Граматай Мінскага абласнога савета таварыства выратавання на водах, а таксама грашовай прэміяй.






