мобильная версия
Прамень

Алыча... сярод металалому

Нумар - №176-177    Рубрыка - Прамысловасць

14.09.2011

На тэрыторыі стаўбцоўскага цэха УП "Мінскутармет" сярод стрэлаў кранаў і гораў з металалому расце алыча, вішня і іншыя пладовыя дрэвы, зелянее акуратна падстрыжаны газон...

Прывабная зялёная зона знаходзіцца побач з вытворчай, зразумела, жалезна-шэрай і не такой прывабнай, але гэта суседства, як лічыць начальнік цэха Валерый Шастак, акурат і ёсць   сведчанне высокай  культуры вытворчасці. Воку работніка заўсёды ёсць дзе спыніцца, затрымацца і, калі што, пашукаць сярод прыроднага хараства свой добры настрой.

Акрамя таго, для работнікаў цэха створаны добрыя  бытавыя ўмовы. Іх запрашаюць сучасныя бытоўкі і душавыя. Карыстаецца попытам мікрахвалевая печ і т. п.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ