мобильная версия
Прамень

Лячыцца можна і травамі

Нумар - №176-177    Рубрыка - Медыцына

14.09.2011

Рубяжэвіцкая аптэка па-ранейшаму славіцца сваімі лекавымі зборамі. Попыт на лекавыя травы настолькі высокі, што сёлета рэалізацыя іх праводзіцца толькі ў розніцу наведвальнікам аптэкі, у той час як некалькі гадоў назад іх закуплялі санаторныя і лячэбна-прафілактычныя ўстановы краіны.

Па лекавыя зборы ў Рубяжэвічы едуць не толькі з усіх канцоў нашай краіны, але і з Расіі, Украіны і іншых мясцін. Наведвальнікі  імкнуцца трапіць на прыём да загадчыка аптэкі Анатоля Грыгор'ева, каб атрымаць кансультацыю па правільным прыёме і прымяненні лячэбных збораў, давяраючы яго дасведчанасці ў травалячэнні і травапрафілактыцы.

Аптэка мае свой  штат нарыхтоўшчыкаў сыравіны. З пачатку года нарыхтавана ўжо 4 тоны 157 кілаграмаў гаючых раслін нашых лясоў, палёў і лугоў -  33 найменняў. Прыродная аптэка саслужыць добрую службу ў ацаленні пацыентаў.

Лана СВЯТЛІЦКАЯ