мобильная версия
Прамень

Парк, далёкі ад культуры

Нумар - №176-177    Рубрыка - Добраўпарадкаванне

14.09.2011

Добраўпарадкаванне - адна са злабадзённых праблем на тэрыторыі Наваколасаўскага сельсавета.

Як падкрэслівае старшыня сельвыканкама Мікалай Каўшароў, з прыватнымі домаўладальнікамі, якія пражываюць у пасёлку Коласава, праблем фактычна не ўзнікае. З імі праводзіцца растлумачальная работа і большасць стараецца своечасова падкасіць свае двары і прылеглую тэрыторыю, паклапаціцца аб іх чысціні. Пажылым людзям, якія самі не ў стане зрабіць гэта, прыходзіць на дапамогу сельвыканкам. У яго ёсць касілка, якой наняты работнік абслугоўвае за ўмераную плату ўсіх жадаючых. У пасёлку засталіся яшчэ тры нядбайныя адрасы: адна з сядзібаў закінута, са згарэўшым домам, другая - напаўразбураная і пустая, а гаспадара трэцяй адшуквае міліцыя...   

Найбольш праблемна выглядае Наваколасава, што пацвярджае і прадпісанне, выдадзенае санітарнай службай раёна. Побач з агароднымі ўчасткамі ўтварылася несанкцыянаваная звалка. "Раней на яе месцы размяшчаўся растворны вузел воінскай часці, - заўважае Мікалай Каўшароў. - Ад яе засталіся бетонныя глыбы. З дапамогай Стаўбцоўскай ПМК прыйшлося разразаць іх зваркай. Цяпер будзем вывозіць смецце, яго тут не адна машына". Застаецца засмечаным і парк у самым цэнтры Наваколасава. Па суседству з ім - Дом культуры, дзе адпачывае моладзь. Асабліва брудна бывае тут пасля выхадных...

Таццяна ПЯТКЕВІЧ