мобильная версия
Прамень

Працуем сумесна

Нумар - №176-177    Рубрыка - Калонка дэпутата

14.09.2011

Трэцяе скліканне я выконваю абавязкі дэпутата Вішнявецкага сельскага Савета па Мархачоў-шчынскай выбарчай акрузе № 10. У сваёй дэпутацкай дзейнасці кіруюся Законам "Аб статусе дэпутата". Стараюся добрасумленна адносіцца да кожнай справы.

Па роду сваёй працы загадчыцай збожжасклада ААТ "Вішнявецкі-агра" практычна штодзень знаходжуся сярод выбаршчыкаў. Часта даводзіцца абмяркоўваць нашыя праблемы.

Вяду ўлік усіх зваротаў, якія выказваюць людзі, стараюся іх задаволіць. І выходзіць, практычна ўсе яны вырашальныя, калі працаваць сумесна з сельвыканкамам, спецыялістамі гаспадаркі, і не патрабуюць яны вялікіх фінансавых укладанняў.

Трэба адзначыць, што па населеных пунктах Мархачоўшчына, Халаімаўшчына, Галавенчыцы тры дэпутаты сельскага Савета, і мы разам вырашаем паўсядзённыя пытанні. Так, займаемся сумесна з сельвыканкамам добраўпарадкаваннем вуліц. Праведзены падсыпка і прафіляванне вуліцы Гаражнай у Мархачоўшчыне, ачышчаюцца, абкошваюцца могільнікі. Даводзіцца сачыць за станам прыдомавых тэрыторый, нешта падказваць лю-дзям, таго-сяго і ўшчуваць.

Інвалідам і адзінокім грамадзянам аказваюцца ўсемажлівая пад-трымка і дапамога. Наведваем гэтых людзей, каб даведацца аб іх здароўі, іх патрэбах. Жыхарцы вёскі Халаімаўшчына завезлі бясплатна дровы, адзінокім выдзяляецца бульба.

Хачу асабліва адзначыць сацыяльнага работніка Ю. Я. Душкевіч. Ён абслугоўвае шасцярых адзінокіх састарэлых у іх дома, дапамагае ім вырашаць жыццёвыя праблемы, выконвае неабходныя работы па доме, навядзенні парадку ў дварах.

Свяшчэннае месца - помнік загінуўшым у гады вайны воінам і партызанам. Сумесна з работнікамі сельскага клуба пастаянна наводзім тут парадак, разбіваем клумбы.

На тэрыторыі акругі знаходзяцца дзве пакінутыя хаты, якія ўключаны ў рэестр пустых. Ёсць дамы, што выкарыстоўваюцца грамадзянамі для сезоннага, летняга пражывання. І даводзіцца весці работу па навядзенні парадку на гэтай тэрыторыі. Усім спадчыннікам пакінутых дамоў і так званым дач-нікам высылаюцца папярэджанні, праводзяцца з імі гутаркі. На жаль, не ўсе разумеюць, што яны абавязаны прыводзіць у парадак і свае прыдомавыя тэрыторыі і ўчасткі прылеглых да дамоў вуліц.

Заўсёды стараюся прыйсці людзям на дапамогу, малая ці вялікая тут праблема. І працую на сваім вытворчым участку, каб былі добрыя вынікі.

Алена ВАСІЛЕНКА